У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Блужа.
Пасёлак
Блужа
Блужа на карце Беларусі ±
|
Блу́жа[1] (трансліт.: Bluža, руск.: Блужа) — пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 64 км ад Мінска, каля чыгуначнага прыпынку Майскі, на рацэ Сіняўка.
Гісторыя
У пачатку XX стагоддзя маёнтак у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізаваная. У 1926 годзе пасёлак у Блужскім сельсавеце Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
- 1908 год — 1 двор, 38 жыхароў
- 1926 год — 14 двароў, 75 жыхароў
- 2002 год — 6 двароў, 23 жыхары
- 2007 год — 7 двароў, 10 жыхароў
- 2010 год — 8 гаспадарак, 12 жыхароў
- 2019 год — 8 жыхароў[2]
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Belarus (нявызн.). pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
- Блужа // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 119. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|