У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Рудня.
Вёска
Рудня
Рудня на карце Беларусі ±
|
Ру́дня[1] (трансліт.: Rudnia) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 21 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 76 км ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Талька, каля ракі Талька.
Гісторыя
У XIX стагоддзі ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, быў млын.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У сакавіку 1943 года дамы вёскі былі спалены[3]. Пасля вайны адноўлена.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавета[4].
Насельніцтва
- 1897 год — 7 жыхароў
- 1908 год — 4 двары, 20 жыхароў
- 1926 год — 9 гаспадарак, 44 жыхары
- 1960 год — 85 жыхароў
- 2002 год — 12 двароў, 19 жыхароў
- 2007 год — 16 жыхароў
- 2010 год — 8 гаспадарак, 11 жыхароў
- 2012 год — 7 гаспадарак, 10 жыхароў
- 2019 год — 13 жыхароў[5]
Зноскі
Літаратура
- Рудня // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 177—178. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|