Маці каралевы Лізаветы II (пасля смерці мужа насіла, для адрознення ад цёзкі-дочкі, тытул Каралева-маці[10] (англ.: Queen Mother)).
Каралева-маці — адзін з двух членаў брытанскага каралеўскага дому, якія пражылі больш за 100 гадоў (іншай была герцагіня Глостэрская Аліса, народжаная Мантэгю, 1901—2004). Як герцагіня Ёркская, яна — разам з мужам і дзвюма дачкамі Лізаветай і Маргарэт — увасабленне традыцыйных уяўленняў брытанцаў аб сям’і і дзяржаўнай службе[11].
Дзяцінства
Лізавета Ангела Маргарыта Боўз-Лаян была малодшай дачкой і дзявятай з дзесяці дзяцей Клода Джорджа Боўз-Лаяна (пасля 14-ы граф Стратмар і Кінгхарн), і яго жонкі Сесіліі Ніны Кавендыш-Бентынк. Яе маці была ў сваяцтве з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Уільямам Кавендыш-Бентынкам і генералам-губернатарам Індыі Рычардам Уэлслі, 1-м маркізам Уэлслі.
Месца нараджэння Лізаветы засталося нявызначаным, ёсць меркаванні што, яна нарадзілася ў доме сваіх бацькоў Белгравіі, або ў карэце хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу[12]. Яе хрысцілі 23 верасня1900 года ў мясцовай прыхадской царкве Усіх святых; хроснымі былі цётка з боку бацькі, лэдзі Мод Боўз-Лаян, і яе стрыечны брат Артур Джэймс[13]. У 1911 годзе паводле даных перапісу яна жыла ў Хітчыне.
Правяла большую частку свайго дзяцінства ва Уолдэне і ў замку Гламіс у Шатландыі. Да васьмі гадоў ёй займаліся гувернанткі. Лізавета захаплялася спортам, поні і сабакамі[14]. У школе яе любімымі прадметамі былі літаратура і свяшчэннае пісанне; усе выпускныя экзамены яна здала на выдатна.
Чацвёра з яе братоў служылі ў арміі. Старэйшы брат Фергус загінуў у баі ў бітве пры Лаосе ў 1915 годзе. Іншы брат, Міхаіл, быў абвешчаны згінуўшым без весткі 28 красавіка1917 года[15]. Праз тры тыдні сям’і далажылі, што ён трапіў у палон пасля ранення; ён заставаўся ў лагеры для ваеннапалонных на працягу ўсёй вайны.
Вяселле з Прынцам Альбертам
Прынц Альберт, герцаг Ёркскі (у сям’і — «Берці»), быў другім сынам Георга V. У першы раз ён прапанаваў Лізавеце ажаніцца з ім у 1921 годзе, але яна адмовіла, «баючыся, што ніколі больш не зможа свабодна думаць, гаварыць і дзейнічаць, не так, як адчувае, а як павінна»[16]. Калі ён заявіў, што не ажэніцца ні з якой іншай жанчынай, яго маці, каралева Марыя, наведала Гламіс і пераканалася, што Лізавета —- «адзіная дзяўчына, якая магла б зрабіць Берці шчаслівым», але ўмешвацца не стала[17]. У той час за Лізаветай заляцаўся таксама Джэймс Сцюарт, стайнік Альберта, пакуль не з’ехаў у Амерыку[18].
У лютым 1922 года Лізавета была сяброўкай нявесты на вяселлі сястры Альберта, прынцэсы Марыі, вікантэсы Ласелс[19]. У наступным месяцы Альберт ізноў прапанаваў ажаніцца і зноў атрымаў адмову[20]. Нарэшце, у студзені 1923 года Лізавета пагадзілася выйсці замуж, нягледзячы на асцярогі аб жыцці ў каралеўскай сям’і[21]. Яны ажаніліся 26 красавіка1923 года ў Вэстмінстэрскім абацтве. Лізавета паклала букет да магілы Невядомага салдата па дарозе ў абацтва: гэты жэст паўтарала кожная нявеста з каралеўскай сям’і, хоць наступныя нявесты рабілі гэта на зваротным шляху ад алтара[22][23]. Пасля вяселля яна стала звацца Яе Каралеўская Высокасць герцагіня Ёркская[24]; маладыя правялі мядовы месяц у Полсдэн-Лейсі, сядзібе ў графстве Сурэй, а затым адправіліся ў Шатландыю[25].
Герцагіня Ёркская
Пасля візіту ў Паўночную Ірландыю ў ліпні 1924 г. лейбарысцкі ўрад пагадзіўся, што Альберт і Лізавета могуць паехаць у тур па Усходняй Афрыцы са снежня 1924 па красавік 1925[26]. Хоць лейбарысцкі ўрад пацярпеў паражэнне ад кансерватараў на парламенцкіх выбарах у лістападзе[27] і генерал-губернатар Англа-Егіпецкага Судана сэр Лі Стэк быў забіты праз тры тыдні, тур працягнуўся: пара наведала Кенію, Уганду і Судан, але ў Егіпце ім пабываць не атрымалася з-за палітычных праблем[28].
Альберт быў заікай, што замінала яму выступаць перад аўдыторыяй. З кастрычніка 1925 года ён пачаў лячэнне, распрацаванае Лаянелам Логам.
У 1926 годзе ў пары з’явілася першае дзіця — прынцэса Лізавета («Лілібет»), якая пазней стане каралевай Лізаветай II. Іншая дачка, Маргарэт Роўз, нарадзілася праз чатыры гады.
20 студзеня1936 года, кароль Георг V памёр, і каралём стаў брат яе мужа Эдуард, прынц Уэльскі. Ён стаў настойваць на шлюбе з двойчы разведзенай амерыканкай Уоліс Сімпсан, аднак Англіканская царква, главой якой ён, быўшы каралём, з’яўляўся, забараняла жаніцца ці выходзіць замуж за разведзеных. Міністры лічылі, што народ ніколі не пагадзіцца бачыць Сімпсан каралевай і выказаліся супраць заключэння з ёю шлюбу. Эдуард вырашыў адрачыся ад прастола на карысць Альберта[30], які стаў каралём замест яго 11 снежня1936 года, узяўшы імя Георга VI. Ён і Лізавета былі каранаваны, як Кароль і Каралева Вялікабрытаніі, Ірландыі і Брытанскіх дамініёнаў, Імператар і Імператрыца Індыі12 мая1937 года. Карона Лізаветы была зроблена з плаціны і ўтрымлівала дыямент Кахінур[31]. Эдуард і місіс Сімпсан ажаніліся. 8 сакавіка 1937 года кароль афіцыйна сваім патэнтам прысвоіў яму тытул Герцага Віндзарскага і вярнуў ордэн Падвязкі, «з тым толькі, каб жонка яго і патомства, калі такое будзе, не насілі імя і званне Каралеўскай Высокасці».
Каралева
Каралеўскі тур
Улетку 1938 года дзяржаўны візіт у Францыю караля і каралевы быў адкладзены на тры тыдні з-за смерці маці каралевы, лэдзі Стратмар. Мэтай візіту было падтрымаць брытана-французскую салідарнасць перад агрэсіяй з боку нацысцкай Германіі[32]. Французская прэса высока ацаніла паводзіны і абаянне каралеўскай пары ў час паездкі[33].
У чэрвені 1939 года Лізавета і яе муж наведалі Паўночную Амерыку. Тур быў спланаваны для ўмацавання падтрымкі ў выпадку вайны і для пацвярджэння статусу Канады як дамініёна Злучанага Каралеўства[34][35][36][37]. Яны праехалі ўсю Канаду ад края да края, затым у ЗША наведалі прэзідэнта Рузвельта ў Белым доме[38][39][40][41]. У час адной з сустрэч каралеўскай пары з канадцамі ветэран англа-бурскай вайны спытаў Лізавету: «Вы шатландка ці англічанка?» Яна адказала: «Я канадка!»[42] Паездка ў Канаду і ЗША зрабіла каралеўскую пару вельмі папулярнай у Паўночнай Амерыцы[43]. Элеанора Рузвельт, першая лэдзі ЗША, гаварыла, што Лізавета была «зусім, як каралева, міласцівая… гаварыла правільныя і добрыя словы»[44].
Другая сусветная вайна
У час Другой сусветнай вайны кароль і каралева сталі сімваламі барацьбы з нацызмам[45]. Лізавета публічна адмовілася пакінуць Лондан ці адправіць дзяцей у Канаду, сказаўшы: «Дзеці не паедуць без мяне. Я не пакіну караля. А кароль ніколі не пакіне краіны»[46].
Яна наведвала войскі, бальніцы, фабрыкі, тыя раёны краіны, якія падвергліся нямецкім бамбардзіроўкам. Яе візіты спачатку выклікалі варожасць, з натоўпу яе папракалі дарагімі ўборамі[47]. Каралева тлумачыла: калі падданыя прыходзяць да яе, то імкнуцца надзець свае лепшыя касцюмы, яна плаціць свайму народу тым жа. Норман Хартнел апранаў яе ў далікатныя колеры і ніколі — у чорны, з тым каб яна ўяўляла «Вясёлку надзеі»[48].
Калі пачалі бамбіць Букінгемскі палац, то кароль і каралева не пакінулі яго. На ноч яны перабіраліся ў Віндзарскі замак у 32 км да захаду ад цэнтральнага Лондана. У замку не было войскаў, большасць пакояў былі зачынены[49], шкло выбіта выбухамі[50].
З-за яе моцнага ўздзеяння на баявы дух брытанскай арміі Адольф Гітлер зваў Лізавету «самай небяспечнай жанчынай у Еўропе»[51], хоць да вайны яна і яе муж былі прыхільнікамі палітыкі супакаення.
Паваенныя гады
У 1945 годзе на брытанскіх усеагульных выбарах Кансерватыўная партыяЧэрчыля пацярпела паражэнне ад Лейбарысцкай партыіКлемента Этлі. Лізавета рэдка выказвала свае палітычныя погляды[52], але ліст, які яна напісала ў 1947 годзе, апісвае Этлі як «чалавека з вялікімі надзеямі на сацыялістычны рай на зямлі»[53]. Пасля шасці гадоў знаходжання на пасадзе Прэм’ер-міністраЭтлі быў пераможаны на выбарах 1951 года, і да ўлады зноў прыйшоў Чэрчыль.
У 1948 годзе каралеўскае турнэ па Аўстраліі і Новай Зеландыі было адкладзена з-за дрэннага здароўя караля, якому ў сакавіку 1949 года была праведзена аперацыя на правай назе[54]. Летам 1951 года каралева Лізавета і яе дочкі выконвалі грамадскія абавязацельствы замест караля[55]. У верасні яму быў пастаўлены дыягназ рак лёгкіх[56].
Каралева-маці
Удаўство
6 лютага1952 года кароль Георг VI сканаў у сне, пасля чаго Лізавета стала называцца Яе Вялікасць Каралева-маці Лізавета. Тытул быў прыняты для адрознення ад тытула яе старэйшай дачкі, каралевы Лізаветы II[57]. У народзе стала звацца проста Каралева-маці[58].
Была ў прыгнечаным настроі пасля смерці караля і пераехала ў Шатландыю, але пасля сустрэчы з Чэрчылем аднавіла свае каралеўскія абавязкі[59]. У ліпені 1953 года паехала ў свой першы замежны тур пасля пахаванняў; заклала першы камень у падмурак універсітэцкага каледжа Радэзіі і Ньясалендзе, цяперашняга ўніверсітэта ў Зімбабвэ[60].
Стаўшы ўдавой, каралева кіравала аднаўленнем замка Мей каля ўзбярэжжа Шатландыі, які яна кожны год выкарыстоўвала, каб «уцячы ад усяго»[61] на тры тыдні ў жніўні і ў кастрычніку[62].
У лютым 1964 года ёй выдалілі апендыкс, што прывяло да адтэрміноўкі запланаванага турнэ па Аўстраліі, Новай Зеландыі і Фіджы да 1966 года[65]. У снежні 1966 года ёй зрабілі аперацыю па выдаленні пухліны тоўстай кішкі[66][67]. У 1984 годзе перанесла аперацыю па выдаленні пухліны грудзей[68].
У 1975 годзе наведала Іран па запрашэнні шаха Рэза Пехлеві. Брытанскі пасол Антоній Парсанс і яго жонка Шэйла адзначылі, наколькі іранцы былі збянтэжаны яе звычкамі гаварыць з усімі, незалежна ад статусу[69]. У перыяд паміж 1976 і 1984 гадамі яна штогод летам наведвала Францыю[70].
Да жаніцьбы яе ўнука Чарльза з лэдзі Дыянай Спенсер каралева Лізавета была самым папулярным членам каралеўскай сям’і[16]. Яе подпіс, капялюшы з сеткай і сукенкі з драпаванымі панэлямі сталі адметнай рысай асабістага стылю.
Стагадовая каралева
У сваіх пазнейшых гадах, каралева-маці стала вядомая за сваё даўгалецце. Яе 90-годдзе святкавалі парадам 27 чэрвеня; удзельнічала каля 300 арганізацый, заступнікам якіх яна была[71]. У 1995 годзе яна прысутнічала на памятных мерапрыемствах па выпадку заканчэння вайны пяцьдзясят гадоў назад. Каралева-маці перанесла дзве аперацыі: адна з прычыны катаракты левага вока, іншая — імплантацыя тазасцегнавога сустава[72]. У 1998 годзе яе левае сцягно было заменена пасля таго, як яна паслізнулася і звалілася ў час візіту ў стайні Сандрынгема[73]. Яе 100-гадовы юбілей быў пышна адзначаны: адбыўся парад, яе выява з’явілася на манеце ў 20 фунтаў стэрлінгаў[74], яна прысутнічала на абедзе ў Гілдхоле c Джорджам Керы, архібіскупам Кентэрберыйскім[75].
У лістападзе 2000 года каралева-маці зламала ключыцу пры падзенні[76], у снежні 2001 года — зламала таз, але нягледзячы на гэта, яна стаяла на гімне ў час памінальнай службы па мужу 6 лютага наступнага года[77]. Праз тры дні яе другая дачка прынцэса Маргарэт памерла. 13 лютага2002 года каралева-маці звалілася і зламала руку[78], аднак паехала на пахаванне Маргарэт у капліцу Св. Георгія[79].
Смерць
30 сакавіка2002 года ў 15:15 каралева-маці сканала ў сне ў Роял-Лодж на руках у дачкі, каралевы Лізаветы II. Яна пакутавала ад прастуды апошнія чатыры месяца свайго жыцця[78]. На момант сваёй смерці яна была самым даўгавечным членам каралеўскай сям’і ў гісторыі Вялікабрытаніі.
Гэты рэкорд быў пабіты 24 ліпеня2003, калі прынцэса Аліса, герцагіня Глостэрская перасягнула мяжу ў 102 гады. Яна памерла ва ўзросце 102 гадоў 29 кастрычніка2004 года.
Больш за 200 тыс. чалавек на працягу трох дзён праходзілі міма, калі яна ляжала ў труне ў Вэстмінстэрскай зале Вэстмінстэрскага палаца. Кавалерысты стаялі на варце па чатырох вуглах катафалка.
У дзень пахаванняў каралевы-маці, 9 красавіка, генерал-губернатар Канады выпусціў пракламацыю аб тым, каб усе канадцы ўспомнілі каралеву-маці[80]. У Аўстраліі генерал-губернатар чытаў памінальную службу, якая адбылася ў саборы Святога Андрэя, у Сіднеі[81]. У Лондане больш мільёна людзей запоўнілі плошчу каля Вэстмінстэрскага абацтва.
Яе цела ляжала зараз разам з мужам і дачкой у капліцы Св. Георгія ў Віндзарскім замку[82]. Па яе просьбе, пасля яе пахавання вянок, які ляжаў на вечку труны, быў аднесены на магілу Невядомага салдата ў Вэстмінстэрскім абацтве, — жэст, які нагадваў ёй дзень вяселля[83].
Грамадскае ўспрыманне
Нягледзячы на тое, што каралева-маці лічылася адным з самых папулярных членаў каралеўскай сям’і, якія дапамаглі стабілізаваць папулярнасць манархіі ў цэлым[84][85], Лізавета падвяргалася крытыцы на працягу свайго жыцця.
Некаторыя сцвярджалі, што Лізавета выкарыстоўвала расісцкія абразы для чорных людзей[86]. Вудра Уаят, наадварот, запісаў у сваім дзённіку, што, калі ён выказаў меркаванне, што чорныя не маюць нічога агульнага з «намі», яна сказала яму: «Я вельмі зацікаўлена ў садружнасці, яны ўсе, як мы»[87]. Аднак яна не давярала немцам і сказала Вудра Уаяту: «Ніколі не давярайце ім, ніколі не давяраць ім»[88].
У 1987 годзе яна была падвергнута крытыцы, калі высветлілася, што двое з яе пляменніц, Кэтрын і Нерыса Боўз-Лаян, патрапілі ў псіхіятрычную бальніцу.
Легенды
Сэр Х’ю Касан сказаў, што яна была як «хваля, якая разбівае скалы, яна прыгожая і чароўная, яна трывалая і жывучая. Яна фізічна моцная, адважная, з пачуццём доўгу»[89]. Яна была добра вядомая сваёй сухой вастрынёй. Дазнаўшыся, што Эдвіна Маўнтбетэн была пахавана каля мора, яна сказала: «Дарагая Эдвіна, яна заўсёды любіла рабіць усплёск» (англ.: Dear Edwina, she always liked to make a splash)[заўв 1][90].
Яе звычкі часта парадзіраваў у сатырычнай тэлевізійнай праграме 1980-х гадоў Спітынг Імедж. У фільмах яе ігралі такія актрысы, як Джульета Обры, Сільвія Сімс, Хелена Бонэм Картэр (фільм The King's Speech, які быў намінаваны на прэмію Оскар за лепшую жаночую ролю другога плана і выйграў прэмію BAFTA за лепшую жаночую ролю другога плана за стварэнне яе вобраза, як каралевы-маці).
У Таронта ўстаноўлены бюсты Лізаветы і Георга.
Каралева-маці пакінула сваёй дачцэ сядзібу. Яе маёмасць была ацэнена ў 70 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, уключаючы карціны, яйкі Фабержэ, ювелірныя вырабы і коней. За восем гадоў да сваёй смерці яна, як паведамляецца, падзяліла грошы паміж сваімі праўнукамі. Самыя важныя творы мастацтва каралевы-маці былі перададзены Каралеўскай калекцыі каралевы[91].
Статуя каралевы Лізаветы, скульптара працы Філіпа Джэксана на Мемарыяле Георга VI, у Лондане, была адкрыта 24 лютага2009 года[92]. Лайнер «RMS каралева Лізавета» быў названы ў гонар Лізаветы. Яна запусціла карабель 27 верасня1938 года ў Шатландыі. Лізавета паспела разбіць бутэльку віна аб нос карабля[93].
У сакавіку 2011 былі знойдзены музычныя запісы каралевы ў замку Мей[94]. Яна любіла слухаць шатландскія барабаны, мюзіклы, Тоні Хэнкока, Ноэля Коварда.
Цікавыя факты
6 студзеня2000 года каралеве-маці было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Валгаграда» з фармулёўкай «за асаблівыя заслугі ў арганізацыі дапамогі Сталінграду жыхароў Вялікабрытаніі ў перыяд Другой сусветнай вайны і развіцці дружалюбных сувязей з Расіяй».[95] На сённяшні дзень гэта адзіны выпадак прысваення гэтага звання іншаземцу.
Тытулы
4 жніўня 1900 — 16 лютага 1904: Высокашаноўная Лізавета Боўз-Лаян
16 лютага 1904 — 26 красавіка 1923: Лэдзі Лізавета Боўз-Лаян
26 красавіка 1923 — 11 снежня 1936: Яе Каралеўская Высокасць Герцагіня Ёркская
11 снежня 1936 — 6 лютага 1952: Яе Вялікасць Каралева
11 снежня 1936 — 14 жніўня 1947 : Яе Імператарская Вялікасць Імператрыца Індыі
6 лютага 1952 — 30 сакавіка 2002: Яе Вялікасць Каралева-маці Лізавета
Заўвагі
↑У англійскай мове выраз «to make a splash» азначае «рабіць фурор», «выклікаць сенсацыю» і даслоўна перакладаецца як «рабіць усплёск».
↑Galbraith, William (1989), "Fiftieth Anniversary of the 1939 Royal Visit"(PDF), Canadian Parliamentary Review, 12 (3), Ottawa: Commonwealth Parliamentary Association: 7–8, Праверана 14 December 2009
↑Lanctot, Gustave (1964), Royal Tour of King George VI and Queen Elizabeth in Canada and the United States of America 1939, Toronto: E. P. Taylor Foundation
↑Bell, Peter (October 2002), "The Foreign Office and the 1939 Royal Visit to America: Courting the USA in an Era of Isolationism", Journal of Contemporary History, 37 (4): 599–616, doi:10.1177/00220094020370040601, JSTOR3180762
↑Rhodes, Benjamin D. (April 1978), "The British Royal Visit of 1939 and the "Psychological Approach" to the United States", Diplomatic History, 2 (2): 197–211, doi:10.1111/j.1467-7709.1978.tb00431.x
↑Speech delivered by Her Majesty the Queen at the Fairmont Hotel, Vancouver, Monday, 7 October 2002 as reported in e.g. Joyce, Greg (8 October 2002) «Queen plays tribute to Canada, thanks citizens for their support», The Canadian Press