Сяло
Любечане на карце Расіі ±
|
Любечане[2] (руск.: Любечане) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Брахлоўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1620 годзе пад назвай Ляхава Пусташ, а з 1688 года селішча Ляхавы Любачане. У сярэдзіне XIX ст. сяло мае сучасную назву. У сяле дзейнічала драўляная царква, якая верагодна была знішчана падчас вайны.
Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.
Пасля распаду СССР сяло апынулася на дзяржаўнай мяжы з Украінай. 2 сакавіка 2023 года дзве асобы загінулі ў выніку дзеянняў дыверсійнай групы[3].
Зноскі