Сяло
Броўнічы на карце Расіі ±
|
У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Броўнічы.
Броўнічы[2] (руск.: Бровничи) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Наваропскага сельскага паселішча.
Гісторыя
Вядома з XIX ст. у складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. Да мая 1919 года сяло ў Чарнігаўскай губерні, затым перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.
Зноскі