У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл.
Ягаднае.
Ягаднае[2] (руск.: Ягодное) — вёска ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Чуравіцкага сельскага паселішча.
Гісторыя
Пастановай Бранскага губвыканкама хутар Ільянкоў Чуравіцкай валаці Навазыбкаўскага павета перайменаваны ў хутар Ягадны[3].
З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.
Зноскі