Услаўлена дзякуючы драматычнай гісторыі кахання да рымскага палкаводца Марка Антонія. У гады яе кіравання Егіпет быў заваяваны Рымам, сама Клеапатра скончыла самагубствам, каб не стаць палонніцай першага рымскага імператара Актавіяна Аўгуста. Клеапатра стала адным з найбольш папулярных антычных персанажаў у кінастужках і літаратурных творах.