Рамсес II Вялікі — фараонСтаражытнага Егіпта, які кіраваў прыблізна ў 1289—1222 гадах да н.э., з XIX дынастыі. Сын Сеці I і царыцы Туі. Адзін з найвялікшых фараонаў Старажытнага Егіпта. Яму пераважна прысвойваўся ганаровы тытул А-нахту, гэта значыць «Пераможца». Помнікі і папірусы нярэдка называюць яго і народнай мянушкай Сесу.
Пры ім Егіпет дасягнуў значнай магутнасці.
Працягваў палітыку свайго бацькі Сеці І, аднавіў уладу Егіпта ў Палесціне.
Ваяваў з хетамі (у выніку бітвы каля Кадэша спыніў далейшае прасоўванне хецкага войска), у 1278 да н.э. падпісаў з імі мірны дагавор, чым забяспечыў Егіпту на доўгі час стабільнасць.
Перанёс сваю рэзідэнцыю з Фіваў у паўночна-ўсходнюю Дэльту, пабудаваў «Пер-Рамсес[ru]» («Дом Рамсеса», цяпер рыбацкае паселішча Сан-эль-Хагор у Егіпце).