Хефрэн — егіпецкі фараон IV дынастыі канца XXVII — пачатку XXVI ст. да н.э.
Сын ці брат Хеопса. Паводле Герадота, Хефрэн працягваў дэспатычную палітыку Хеопса. Піраміда Хефрэна ў Гізе — другая па велічыні (вышыня 143,5 м), злучана крытым ходам з гранітным храмам у даліне, у якім знойдзены дзве дыярытавыя статуі Хефрэна. У час яго праўлення каля піраміды высечаны са скалы Вялікі Сфінкс.