Пталамей Кераўн быў сынам першай жонкі Пталамея I — Эўрыдзікі I. Яго зводная сястра, Арсіноя была жонкай Лісімаха. Незадоўга да смерці Пталамей I абвясціў сваім спадчыннікам і суправіцелем малодшага сына ад Берэнікі I, Пталамея II. Асцерагаючыся праследаванняў з боку свайго брата, Пталамей бег з Егіпта у Македонію да Лісімаха.
Аднак, калі Кераўн быў у зеніце сваёй магутнасці, ён быў забіты ў 279 да н.э. падчас вайны супраць галаў.
Мянушку сваю Кераўн (Маланка) Пталамей атрымаў з-за таго, што хутка і раптоўна вырашаўся на адважныя ўчынкі і таксама імкліва ажыццяўляў іх.