У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Пталамей.
Пталамей VII Неас Філапатар (стар.-грэч.: Πτολεμαῖος Νέος Φιλοπάτωρ, Ptolemaĩos Néos Philopátōr) (162—144 да н.э.) - цар егіпецкі (145—144 да н.э.), сын Пталамея VI і Клеапатры II.
Правіў пад апекай сваёй маці і быў забіты, калі яна выйшла замуж за свайго брата Пталамея VIII. У яго час, час аслаблення грэчаскай дынастыі, адбывалася ажыўленне старажытнаегіпецкіх традыцый. Выява маладога цара са знакамі фараона і грэчаскай царскай павязкай, зробленая на залатым пярсцёнку, што захоўваецца ў Парыжы, некаторымі даследнікамі прыпісваецца яго бацьку Пталамею VI.[1]
Зноскі
Літаратура