У XI—XVI стст. Полацк пераважна праваслаўны горад, але заходні ўплыў быў здаўна. У сярэдзіне XIII ст. полацкі князь Канстанцін заснаваў каталіцкае Рускае біскупства і пабудаваў у Полацку кафедральны касцёл, пасля смерці бяздзетнага князя ў пачатку 1260-х гадоў Полацкая зямля на кароткі час нават трапіла пад уладу рыжскага архібіскупа.
У 1695 годзе полацкі ваявода Аляксандр Слушка запрасіў у горад бернардзінцаў, для іх у 1696 годзе на левым беразе Дзвіны пабудаваны драўляныя касцёл Маці Божай і кляштарны корпус[2].
Каменныя будынкі касцёла Св. Марыі і кляштара пабудаваны ў 1769 годзе ў стылі барока на месцы драўляных[3]. У 1772 годзе ў кляштары 10 манахаў, дзейнічала філасофская школа. У комплекс кляштара ўваходзілі гаспадарчыя пабудовы — пякарня, бровар, лядоўня, кузня, стайня, лазня, пладовы сад з агародам. Агулам 30 жылых і 8 нежылых памяшканняў.
У 1832 годзе кляштар закрыты, манахі пераведзены ў Друйскі кляштар, касцёл ператвораны ў праваслаўную царкву Іаана Багаслова[4]. У 1880 годзе прыбудавана багадзельня. Будынкі займалі 3780 м², агароды — 11 497,5 м².
У 1920-я гады савецкія ўлады закрылі царкву. У Другую сусветную вайну комплекс быў пашкоджаны, ад касцёла засталіся руіны. Захаваўся жылы корпус, дзе з 1950-х гадоў размяшчалася медыцынская ўстанова.
Галерэя
XVIII ст.
Касцёл у 1812 годзе. На заднім плане Сафійскі сабор
1862
Д. Струкаў, 1865
1889
1911
1916
да 1918
да 1918
1918
1918
1920-я
1920-я
1941
Царкоўныя старасты кляштара
Царкоўным старастам кляштара ў 1670 годзе быў віленскі канонік Казімір Горскі.
Архітэктура
Касцёл
У XVI — пачатку XVII стст. храмавае будаўніцтва бернардзінцаў грунтавалася на досведзе і архітэктурнай традыцыі францысканцаў і па ўсёй Рэчы Паспалітай вылучаецца адзінствам архітэктурных рашэнняў.
Касцёл уяўляў сабой 1-нефны храм з 2-х вежавым галоўным фасадам, накрыты двухсхільным дахам. Франтоны галоўнага і бакавога фасадаў мелі фігурныя завяршэнні. Над галоўным фасадам узвышаліся 4-ярусныя вежы, у трэцім ярусе якіх былі скразныя паўцыркульныя вокны. У пластыцы фасадаў выкарыстоўваўся класічны ордар.
Усярэдзіне неф касцёла перакрываўся цыліндрычным скляпеннем. Над уваходам на 2 слупах-пілонах выступалі хоры, на іх і вышэй на званіцу вялі вітыя сходы[5].
Кляштар
Выцягнуты прамавугольны ў плане будынак кляштара з захаду завершаны перпендыкулярна размешчаным крылом з трапезнай, з усходу прылягаў да касцёла, які не захаваўся.