У 1910 годзе мела назву Вазнясенская. Назва была перанесена з іншай вуліцы. Падчас буйной перапланіроўкі горада ў канцы XVIII—пачатку XIX ст. старая Вазнясенская вуліца, што праходзіла паралельна вуліцы Вялікай, перастала існаваць, і назву перанеслі на сучасную вуліцу Леніна.[1]
У савецкія часы атрымала назву вуліца Сака і Ванцэці ў гонар анархістаў Нікола Сака і Барталамеа Ванцэці, пакараных смерцю ў ЗША.
У 2008 годзе было вырашана перайменаваць тагачасную вуліцу Леніна ў вуліцу Ніжне-Пакроўскую, а вуліцу Сака і Ванцэці ў вуліцу Леніна.
З 1932 да 1941 года на вуліцы існаваў драўляны мост праз Дзвіну[2]. Мост быў спалены 15 ліпеня 1941 года, калі абаронцы Полацка пачалі пакідаць горад[3].
У 1990 годзе, нягледзячы на пратэсты грамадскасці, быў разбураны дом з нумарам 13 на скрыжаванні з Камуністычнай вуліцай, пабудаваны ў пачатку XX ст. полацкім купцом Мінцам як яўрэйская аптэка, дзе беднякам бясплатна выдаваліся лекі.[3]