Вёска
Карпяшы
Карпяшы на карце Беларусі ±
|
Карпяшы́[1] (трансліт.: Karpiašy, руск.: Карпеши) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 14 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1563 годзе пад назвай Карпешчы ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і Блудзенскага войтаўства.
Пад уладай Расійскай імперыі
Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. 3 сакавіка 1861 года сяляне вёскі, якая тады мела назву Карпешава, адмовіліся выконваць інвентарныя павіннасці і адмовіліся падпарадкоўвацца ўладзе, частка сялян была арыштавана і адпраўлена ў Пружанскую турму. У 1864 годзе — ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, выкарыстоўвалі 188 дзес. зручнай зямлі. Паводле перапісу 1897 года ў Картузскабярозаўскай воласці.
Найноўшыя час
З 1915 года вёска акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Бяроза-Картузскай гміны Палескага ваяводства Польшчы. З 1932 года ў Малецкай гміне. У 1920-я г. дзейнічала ячэйка КПЗБ.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Кабакоўскім с/с. У1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 7 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 5 воінаў-землякоў.
З 14 красавіка 1964 года ў Блудзенскім сельсавеце (1 жніўня 1964 перайменаваны ў Першамайскі). У 1970 годзе ў саўгасе «Бярозаўскі».
Планіроўка
Планіровачна складаецца з 2 паралельных вуліц, арыентаваных з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, злучаных 2 кароткімі вуліцамі (у паўночна-заходняй і цэнтральнай частках).
Насельніцтва
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Карпяшэ́
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|