Вёска
Вашчанка
Вашчанка на карце Беларусі ±
|
Вашча́нка[1] (трансліт.: Vaščanka, руск.: Вощанка) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 19,5 км ад Бярозы, 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Гісторыя
Вядома ў 1563 годзе ў абшары двара Блудзенскага і Малецкага войтаўства Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі.
У канцы XIX ст. ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы, дзейнічалі хлебазапасны магазін.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 13 будынкаў.
З 1939 года ў БССР, з 1940 года ў Кабакоўскім сельсавеце.
У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук акупантаў загінулі 3 жыхары, з фронту не вярнуліся 5 воінаў-землякоў.
З 14 красавіка 1964 года ў Блудзенскім (з 1 жніўня 1964 Першамайскі) с/с.
Планіроўка
Планіровачна складаецца з крыху выгнутай вуліцы з двухбаковай забудовай, выцягнутай з усходу на паўднёвы захад.
Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|