У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Багеміле.
Карл Вільгельмавіч Багемі́ле (руск.: Карл Вильгельмович Багемиле (Багемиль)) — архітэктар першай паловы XIX стагоддзя. З 1824 года тытулярны саветнік[1].
У 1822 годзе на тэрыторыі Фарных могілак на сродкі К. Студніцкага была ўзведзена капліца па праекте К. Багеміле. Званіцу капліцы дабудавалі ў 1907 годзе[3][4].
У 1825 годзе склаў каштарыс на рамонт палкавога лазарэта і пад’ёмнага моста ў павятовым горадзе Кобрыне[3][5].
У 1825 годзе склаў праект і каштарыс на пабудову паштовай станцыі ў маёнтку Крупчыцы[3][6][7].
4 снежня 1825 года Багеміле рапартаваў: «Па выкананні прадпісання Вашага правасхадзіцельства ад 26-га мая склаў план і каштарыс на пабудову паштовага са службамі Дома Навагрудскага павета ў мястэчку Сталовічах… а таксама на пабудову такога ж Дома ў Гародні»[3][8].
Спадчына
У Дзяржаўным архіве ў Лодзі(польск.) (бел. захоўваецца дакумент «Пра спадчыну, якая засталася ад Карла Багеміля», датаваны 1892 годам.