Кантыненты (ад лац.: Continens, р.скл. continentis) або мацерыкі — найбуйнейшыя масівы сушы Зямлі, большая частка якіх не пакрыта акіянам, а ўскраіны знаходзяцца ніжэй узроўню акіяна[1].
У геалагічным сэнсе кантынент адпавядае буйнаму блоку кары кантынентальнага тыпу і змяшчае, апроч сушы, таксама тэрыторыю прылеглай мацерыковай ускраіны, шэльфа, і змешчаных на ім астравоў[1]. Абрысы кантынентаў змяняюцца ў геалагічным часе. Мацерыкі, што існавалі на Зямлі ў ранейшыя эпохі, завуцца палеакантынентамі.
Як раўназначны або блізкі да паняцця «кантынент» таксама ўжываецца тэрмін «мацярык»[2].
Тэрміналогія
Таксама Зямлю падзяляюць на часткі свету. Гэта дзяленне ўзнікла ў эпоху геаграфічных адкрыццяў, мараплаўцы паступова адкрывалі ўсё новыя і новыя зямлі, як уперад казалі, новыя «часткі свету». У адрозненне ад дзялення на мацерыкі, два кантыненты (мацерыкі) Паўночная Амерыка і Паўднёвая Амерыка ўтвараюць адну частку свету — Амерыку, а дзве часткі свету Еўропа і Азія знаходзяцца на адным кантыненце (мацерыку) — Еўразіі. Мяжа паміж Еўропай і Азіяй праходзіць па Уральскіх гарах, затым рацэ Эмбе да Каспійскага мора, рэках Кума і Маныч да вусця ракі Дон і далей па берагах Чорнага і Міжземнага мораў. Апісаная вышэй мяжа Еўропа—Азія не з'яўляецца бясспрэчнай, гэта толькі адзін з некалькіх прынятых варыянтаў.
У адрозненне ад мацерыка, частка свету ўключае ў сябе таксама блізкія да мацерыка астравы, прычым блізкасць маецца на ўвазе па гістарычнай традыцыі, а адлегласць можа быць і вялікая. У геалогіі да кантынента часта адносяць таксама подводную ўскраіну мацерыка, уключаючы астравы, размешчаныя на ёй.
У англійскай і некаторых іншых мовах словам continent пазначаюць як кантыненты, так і часткі свету.
У геалогіі да мацерыка часта адносяць таксама падводную ўскраіну мацерыка, уключаючы астравы, размешаныя на ёй. Мацерыкі з тэктанічнага пункту погляду — пляцоўкі літасферы, мелыя кантынентальную будову зямной кары[3].
Кантынент (непарыўны, суцэльны), у адрозненне ад мацерыка, — бесперапынны масіў сушы, не падзелены морам. Межы кантынента не могуць праходзіць па сушы. Кантынентаў чатыры:
Мадэль шасці кантынентаў са з'яднанай Амерыкай («Часткі свету») папулярная ў іспанамоўных краінах[15] і частцы ўсходняй Еўропы, улучаючы Грэцыю з яе пяцікантынетальнай мадэллю (пяць населеных кантынентаў)[7].
Кантынент
Даўжыня (км з усходу на захад, і з поўдня на поўнач, па перыферыі)
Еўразія — самы вялікі мацярык на Зямлі, і адзіны, які абмываецца чатырма акіянамі: на поўдні — Індыйскім, на поўначы — Паўночным Ледавітым, на захадзе — Атлантычным, на ўсходзе — Ціхім. Кантынент знаходзіцца ў Севернам паўшар'і паміж 9° з. д. і 169° з. д., пры гэтым частка астравоў Еўразіі знаходзіцца ў Паўднёвым паўшар'і. Большая частка кантынентальнай Еўразіі ляжыць у Усходнім паўшар'і, хоць крайнія заходні і ўсходні пункты мацерыка знаходзяцца ў Заходнім паўшар'і. Еўразія працягнулася з захаду на ўсход на 10,5 тыс. км, з поўначы на поўдзень — на 5,3 тыс. км, пры плошчы 53,6 млн км². Гэта больш як траціна плошчы ўсёй сушы планеты. Плошча астравоў Еўразіі набліжаецца да 2,75 млн км².
Змяшчае дзве часткі свету: Еўропу і Азію. Лінію мяжы паміж Еўропай і Азіяй найчасцей праводзяць па ўсходніх схілах Уральскіх гор, рацэ Урал, рацэ Эмба, паўночна-заходняму ўзбярэжжу Каспійскага мора, рацэ Кума, Кумо-Маныцкай западзіне, рацэ Маныч, усходнім узбярэжжы Чорнага мора, паўднёваму ўзбярэжжу Чорнага мора, праліву Басфор, Мармуроваму моры, праліву Дарданэлы, Эгейскаму і Міжземнаму морам, Гібралтарскаму праліву. Гэты падзел склаўся гістарычна. У прыродным дачыненні рэзкай мяжы паміж Еўропай і Азіяй не існуе. Кантынент з'яднаны бесперапыннасцю сушы, што склалася на цяперашні момант тэктанічнай кансалідаванасцю і адзінствам шматлікіх кліматычных працэсаў.
Паўночная Амерыка (англ.: North America, фр.: Amérique du Nord, ісп.: América del Norte, Norteamérica, аст.: Ixachitlān Mictlāmpa) — адзін з кантынентаў планеты Зямля, размешчаны на поўначы Заходняга паўшар'я Зямлі. Паўночная Амерыка абмываецца на захадзе Ціхім акіянам з Берынгавым морам, залівамі Аляска і Каліфарнійскім, на ўсходзе Атлантычным акіянам з морамі Лабрадор, Карыбскім, залівам Святога Лаўрына і Мексіканскім, на поўначы — Паўночным Ледавітым акіянам з морамі Бофарта, Бафіна, Грэнландскім і Гудзонавым залівам. З захаду кантынент адлучаны ад ЕўразііБерынгавым пралівам. На поўдні мяжа паміж Паўночнай і Паўднёвай Амерыкай праходзіць праз Панамскі перашыек.
Найважнейшымі рачнымі сістэмамі ў Паўднёвай Амерыцы з'яўляюцца Амазонка, Арынока і Парана, агульны басейн якіх складае 7 000 000 км² (плошча Паўднёвай Амерыкі 17 800 000 км²). Большасць азёр Паўднёвай Амерыкі знаходзяцца ў Андах, самым буйным і высокім у свеце суднаходным возерам з'яўляецца Тытыкака, на мяжы Балівіі і Перу. Самым вялікім паводле плошчы з'яўляецца возера Маракайба ў Венесуэле, яно таксама і адно з найстаражытнейшых на планеце.
У Паўднёвай Амерыцы знаходзіцца самы высокі вадаспад у свеце — Анхель. На мацерыку размяшчаецца і самы магутны вадаспад — Ігуасу.
Плошча кантынента — 17,8 млн км² (4-е месца сярод кантынентаў).
Афрыканскі кантынент перасякае экватар і некалькі кліматычных зон; гэта адзіны кантынент, што працягнуўся ад паўночнага субтрапічнага кліматычнага пояса да паўднёвага субтрапічнага. Праз недахоп дажджэй і арашэння — роўна як ледавікоў ці ваданоснага гарызонту горных сістэм — натуральнага рэгулявання клімату нідзе, апроч узбярэжжаў, практычна не назіраецца.
Антарктыда (грэч.ἀνταρκτικός — процілегласць Арктыдзе) — кантынент, які знаходзіцца на самым поўдні Землі, цэнтр Антарктыды прыкладна супадае з паўднёвым геаграфічным полюсам. Антарктыду абмываюць воды Паўднёвага акіяна. Антарктыдай завуць таксама частку свету, якая складаецца з мацерыка Антарктыды і прылеглых астравоў.
Антарктыда — найвышэйшы мацярык, яго сярэдняя вышыня — 2 040 метраў. На мацерыку таксама знаходзіцца каля 85 % ледавікоў планеты. Сталага насельніцтва на Антарктыдзе няма, але прысутнічае больш як сорак навуковых станцый, што належаць розным дзяржавам і прызначаны для даследавання і дэталёвага вывучэння асаблівасцей кантынента.
Антарктыда амаль цалкам пакрыта ледавіковым покрывам, сярэдняя таўшчыня якога перавышае 2 500 метраў. Існуе таксама вялікая колькасць падлёдных азёр (больш 140), самым буйным з якіх з'яўляецца адкрытае расійскімі навукоўцамі ў 1990-х гадах возера Усход.
Кенарленд — гіпатэтычны суперкантынент, існавалы на думку геафізікаў у неаархеі (прыкладна 2,75 млрд гадоў назад)[17]. Назва паходзіць ад кенаранскай фазы складкаватасці. Палеамагнітныя даследаванні паказваюць, што Кенарленд знаходзіўся ў нізкіх шыротах.
Радзінія (ад «Радзіма»[23] або ад «нарадзіць»[24]) — гіпатэтычны суперкантынент, меркавана існавалы ў пратэразоі — эонедакембрыя. Паўстаў каля 1,1 мільярда гадоў назад і распаўся каля 750 мільёнаў гадоў назад. У той час Зямля складалася з адной гіганцкай часткі сушы і аднаго гіганцкага акіяна, што атрымаў назва Міровія, таксама ўзятае з рускай мовы. Радынія часта лічыцца найстаражытным вядомым суперкантынентам, аднак яе пазіцыя і абрысы ўсё яшчэ з'яўляюцца прадметамі спрэчак. Пасля распаду Радыніі кантыненты паспелі яшчэ раз з'яднацца ў суперкантынент Пангея і зноў распасціся.
Лаўразія — звышкантынент, існавалы як паўночная частка разлому протакантынента Пангеі (паўднёвая — Гандвана) у эпоху познага мезазою. Яднаў вялікую частку тых тэрыторый, якія складаюць сёння існыя кантыненты паўночнага паўшар'я — Еўразію і Паўночную Амерыку, якія ў сваю чаргу адшчапіліся адзін ад аднаго ад 135 да 200 мільёнаў гадоў назад[25].
Уяўляецца імаверным, што праз 100—200 млн гадоў кантыненты зноў памкнуцца ў суперкантынент. Мяркуюцца розныя магчымыя сцэнары гэтага з'яднання, вядомыя пад назвамі Пангея Ультыма, Новапангея і Амазія.
↑Océano Uno, Diccionario Enciclopédico y Atlas Mundial, «Continente», page 392, 1730. ISBN 84-494-0188-7
↑Los Cinco Continentes (The Five Continents), Planeta-De Agostini Editions, 1997. ISBN 84-395-6054-0
↑ аб[1] official Greek Paedagogical Institute 6th grade Geography textbook, 5+1 continents combined-America model, Pankosmios Enyklopaidikos Atlas, CIL Hellas Publications, ISBN 84-407-0470-4, page 30, 5+1 combined-America continents model, Neos Eikonographemenos Geographikos Atlas, Siola-Alexiou, 6 continents combined-America model, Lexico tes Hellenikes Glossas, Papyros Publications, ISBN 978-960-6715-47-1, lemma continent(epeiros), 5 continents model, [2]Lexico Triantaphyllide online dictionary , Greek Language Center (Kentro Hellenikes Glossas), lemma continent(epeiros), 6 continents combined-America model, Lexico tes Neas Hellenikes Glossas, G.Babiniotes, Kentro Lexikologias(Legicology Center) LTD Publications , ISBN 960-86190-1-7, lemma continent(epeiros), 6 continents combined-America model.Note and clarification on the above: the sometimes used in Greece 5 and 5+1 continents models mentioned above are equivalent to the 6 (inhabited) continents combined-America model excluding/including (separately mentioning) the uninhabited and once lesser-known or unknown Antarctica (just like the Olympic Circles-Logo); they don’t refer to some other 5 or other number continent modeling scheme.
↑Li, Z. X.; Bogdanova, S. V.; Collins, A. S.; Davidson, A.; B. De Waele, R. E. Ernst, I. C. W. Fitzsimons, R. A. Fuck, D. P. Gladkochub, J. Jacobs, K. E. Karlstrom, S. Lul, L.M. Natapov, V. Pease, S. A. Pisarevsky, K. Thrane and V. Vernikovsky (2008). «Assembly, configuration, and break-up history of Rodinia: A synthesis». Precambrian Research160: 179—210