Гандвана ўзнікла прыкладна 530-750 мільёнаў гадоў таму і доўгі час размяшчалася вакол Паўднёвага полюсу. У раннім палеазоі яна паступова перамяшчалася на поўнач і злучылася ў эпоху каменнавугальнага перыяду (360 мільёнаў гадоў таму) з паўночнаамерыканскім-скандынаўскім мацерыком у гіганцкі протакантынент Пангея.
Аднак падчас юрскага перыяду каля 180 мільёнаў гадоў таму Пангея зноў раскалолася на Гандвану і паўночны кантынент Лаўразію, якія падзяліў акіян Тэціс. 30 мільёнаў гадоў пасля, у тым жа юрскім перыядзе Гандвана сама пачала распадацца на вышэйпералічаныя (цяперашнія) мацерыкі. Спачатку, 150 мільёнаў гадоў назад, Гандвана раскалолася на дзве часткі, адна з якіх ўключала Афрыку і Паўднёвую Амерыку, іншая — Аўстралію, Антарктыду і паўвостраў Індастан. Канчаткова ўсе сучасныя мацерыкі вылучыліся з Гандваны толькі ў канцы мелавога перыяду, 70-80 мільёнаў гадоў таму.