Назва паселішча паходзіць ад вялікага возера на поўнач ад вёскі[3], якое было асушана каналамі ў XIX стагоддзі. На плане генеральнага межавання Ігуменскага павета 1797 года возера названа Пярэжырскім возерам[4].
У 1800 годзе была царква і вінакурня. У 1855 годзе царква перабудавана на сродкі Эдварда Ваньковіча[6]. У 1866 годзе былі вадзяны млын, царква.
З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета, Заазерскае сельскае таварыства[7].
У 1884 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, у якой у 1890 годзе вучылася 46 хлопчыкаў. На 1886 годзе сяло было вядома пад назвай Заазёры (Завозеры), была праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа, пры царкве — папячыцельства. Праваслаўны прыход налічваў каля 960 вернікаў[8]. Побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак, якім пасля смерці Эдварда Ваньковіча валодаў яго сын Зыгмунт (Сігізмунд)[9].
У 1897 годзе ў сяле быў хлебазапасны магазін, піцейны дом, лаўка, царква, капліца.
У 1930-я гады вёска Зазер’е была выдзелена ў населены пункт Зазерка. Пры гэтым назву Зазер’е захавала частка, якая раней была маёнткам.
У 1929 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Барацьба», працавала кузня, вадзяны млын з лесапілкай, сталярная майстэрня, сыраварня. З 1938 года мае статус вёскі.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкае падполле.
З 20 студзеня 1960 года ў Пухавіцкім раёне, у 1960 годзе цэнтр эксперыментальнай базы Зазер’е.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 27. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.(руск.)
Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.