Пярэжырская воласць утворана пасля 1861 года. У 1880-х гадах уключала 8 сельскіх грамад (Забалоцкае, Заазерскае, Каралішчавіцкае, Лешніцкае, Пярэжырскае, Сінільскае, Сепінска-Ляскоўскае, Узлянскае), 25 населеных пунктаў (найбуйнешыя — сёлы Пярэжыр, Заазёры, Лешніца, Узляны, вёскі Сіняло, Сінча)[1].
Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.