Томас Германс, вядучы 30-й цырымоніі прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі .
30-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 9 снежня 2017 года ў Берліне , Германія .[ 1] Вядучым цырымоніі стаў нямецкі акцёр і комік Томас Германс .[ 2] Пераможцы былі абраны галасаваннем больш чым 3000 сяброў Еўрапейскай кінаакадэміі . Прэмію за прыжыццёвыя дасягненні атрымаў расійскі кінарэжысёр Аляксандр Сакураў [ 3] , а ўзнагародай за еўрапейскі ўнёсак у сусветны кінематограф была ўганаравана французская актрыса Жулі Дэльпі [ 4] .
Храналогія падзей
22 жніўня 2017 года быў апублікаваны спіс фільмаў, рэкамендаваных да намінавання на Еўрапейскую кінапрэмію (лонг-ліст ). У гэты спіс увайшоў 51 фільм з 31 краіны Еўропы.[ 5]
19 кастрычніка 2017 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі «Еўрапейскае адкрыццё» (англ. : European Discovery ) ад Міжнароднай федэрацыі кінапрэсы (ФІПРЭСІ ). Узнагарода прысуджаецца рэжысёру-дэбютанту за першую поўнаметражную стужку. У гэтым годзе за ўзнагароду змагаюцца 5 фільмаў з Іспаніі , Францыі , Вялікабрытаніі , Германіі , а таксама сумеснай вытворчасці Балгарыі , Даніі і Францыі .[ 6]
4 лістапада 2017 года ў Севільі ў межах 14-га Севільскага фестывалю еўрапейскага кіно былі абвешчаны намінанты ў асноўных катэгорыях.[ 7] [ 8]
14 лістапада 2017 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла пераможцаў у сямі тэхнічных намінацыях. Спецыяльнае журы, скліканае ў Берліне, на аснове конкурснага спісу, вызначанага Еўрапейскай кінаакадэміяй, але не абмяжоўваючыся ім, прыняло рашэнне аб пераможцах у катэгорыях найлепшы аператар, найлепшы мантажор, найлепшы мастак-пастаноўшчык, найлепшы мастак па касцюмах, найлепшы візажыст-грымёр, найлепшы кампазітар і найлепшы гукарэжысёр.[ 9]
Статыстыка
Колькасць узнагарод, атрыманых фільмам, можа быць меншай за колькасць намінацый, бо шэраг тэхнічных узнагарод прысуджаюцца без выдзвіжэння намінантаў.
Фільмы, што атрымалі некалькі намінацый
Фільмы, што атрымалі хаця б адну ўзнагароду
Спіс намінантаў і пераможцаў
Колер фону паказвае пераможцаў.
Катэгорыя
Намінанты
Найлепшы еўрапейскі фільм
«Квадрат » (англ. : The Square ), рэж. Рубен Эстлунд
«120 удараў у хвіліну » (фр. : 120 battements par minute ), рэж. Рабэн Кампіё
«Нелюбоў » (руск. : Нелюбовь ), рэж. Андрэй Звягінцаў
«Па той бок надзеі » (фінск. : Toivon tuolla puolen ), рэж. Акі Каўрысмякі
«Пра цела і душу » (венг. : Testről és lélekről ), рэж. Ільдзіка Эньедзі
Найлепшая еўрапейская камедыя
«Квадрат » (англ. : The Square ), рэж. Рубен Эстлунд
«Вінсэнт » (Vincent ), рэж. Крыстаф Ван Ромпай
«Кароль бельгійцаў » (англ. : King of the Belgians ), рэж. Петэр Бросенс , Джэсіка Хоўп Вудварт
«Сардэчна запрашаем да Хартманаў » (ням. : Willkommen bei den Hartmanns ), рэж. Сіман Ферхоэвен
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр
Рубен Эстлунд — «Квадрат » (англ. : The Square )
Андрэй Звягінцаў — «Нелюбоў » (руск. : Нелюбовь )
Акі Каўрысмякі — «Па той бок надзеі » (фінск. : Toivon tuolla puolen )
Ёргас Ланцімас — «Забойства свяшчэннага аленя » (англ. : The Killing of a Sacred Deer )
Ільдзіка Эньедзі — «Пра цела і душу » (венг. : Testről és lélekről )
Найлепшы еўрапейскі акцёр
Клас Банг — «Квадрат »
Наўэль Перэс Біскаярт — «120 удараў у хвіліну »
Жан-Луі Трэнціньян — «Хэпі-энд »
Колін Фарэл — «Забойства свяшчэннага аленя »
Ёзэф Хадэр — «Стэфан Цвейг: Развітанне з Еўропай »
Найлепшая еўрапейская актрыса
Аляксандра Борбей — «Пра цела і душу »
Жульет Бінош — «Пекнае сонца ўнутры »
Паўла Бер — «Франц »
Флорэнс П’ю — «Ледзі Макбет »
Ізабэль Юпэр — «Хэпі-энд »
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст
Рубен Эстлунд — «Квадрат » (англ. : The Square )
Франсуа Азон — «Франц »
Ёргас Ланцімас , Эфціміс Філіпу — «Забойства свяшчэннага аленя » (англ. : The Killing of a Sacred Deer )
Алег Негін , Андрэй Звягінцаў — «Нелюбоў » (руск. : Нелюбовь )
Ільдзіка Эньедзі — «Пра цела і душу » (венг. : Testről és lélekről )
Тэхнічныя прэміі
Сябры журы, якое вызначыла пераможцаў у сямі тэхнічных катэгорыях:
Самір Фоча (Samir Fočo), гукарэжысёр , Боснія і Герцагавіна
Раф Кюнен (Raf Keunen), кампазітар , Бельгія
Мэлані Эн Аліўе (Melanie Ann Oliver), мантажор , Вялікабрытанія
Васілея Розана (Vasileia Rozana), мастак па касцюмах , Грэцыя
Сусана Санчэс (Susana Sanchez), візажыст-грымёр , Іспанія
Лукаш Зал (Łukasz Żal), аператар , Польшча
Таніна Дзера (Tonino Zera), мастак-пастаноўшчык , Італія
Зноскі
Спасылкі
Internet Movie Database: ev0000230/2017
Цырымоніі Узнагароды за фільм Узнагароды кінавытворцам Ганаровыя ўзнагароды Глядацкія ўзнагароды Ранейшыя ўзнагароды