Ёргас Ланцімас (грэч.Γιώργος Λάνθιμος; нар. 27 мая1973, Афіны) — грэчаскі акцёр, рэжысёр тэатра і кіно, сцэнарыст, прадзюсар і мантажор. Чатыры разы вылучаўся на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар» у катэгорыях «Найлепшы фільм на замежнай мове», «Найлепшы арыгінальны сцэнарый», «Найлепшы фільм» і «Найлепшая рэжысура» за кінакарціны «Ікол», «Лобстар» і «Фаварытка». Чатырохразовы намінант на прэмію BAFTA ў катэгорыях «Самы выбітны брытанскі фільм года», «Найлепшы арыгінальны сцэнарый», «Найлепшы фільм» і «Найлепшая рэжысура» за працу над вышэйзгаданымі фільмамі «Ікол» і «Фаварытка». У 2019 годзе быў уганараваны прэміяй BAFTA у катэгорыі «Самы выбітны брытанскі фільм года» за прадзюсаванне карціны «Фаварытка».