Назва тканіны паходзіць ад бельгійскага горада Дзюфел(англ.) (бел., дзе ўпершыню быў выкарыстаны гэты спосаб апрацоўкі[2].
Сырую авечую воўну сартуюць па якасці, мыюць, расчэсваюць і прадуць. Пража тчэцца памерам прыкладна на 10—30 % даўжэйшым і шырэйшым за канчатковы жаданы, затым тканіну кіпяцяць у вадзе з мачой, бентанітам(руск.) (бел. або мылам і прэсуюць так, каб воўна сціскалася і тканіна ўшчыльнялася, ад чаго яна становіцца ветраахоўнай і воданепрымальнай. Такім жа чынам вырабляецца тканіна ладэн з Аўстрыі.