Кальмук (англ.: Calmuc, ням.: Kalmuck) — шчыльная баваўняная тканіна[2], варсаваная з абодвух бакоў.
Выткана саржавым або атласным перапляценнем, звычайна з падвойным утком, або як падвойная тканіна з пераплётнай асновай.
Правы бок тканіны варсуецца (руск.) (бел. так, каб ворс закрываў пляценне. Тканіна вырабляецца аднакаляровай або з прынтам, мае мяккую пухнатую паверхню, вельмі добра паглынае і цеплаізалюе[3].
Выкарыстанне
З кальмука робяць коўдры, ахоўныя чахлы і наматраснікі, часткі нацыянальных касцюмаў, тканіны тэхнічнага прызначэння, зімовую спецыяльную вопратку, халаты і інш[4].
Паводле некаторых (неабгрунтаваных) сцвярджэнняў, назва кальмук павінна паходзіць ад мангольскіх калмыкаў, якія, як мяркуецца, прывезлі гэтыя тканіны ў Цэнтральную Еўропу ў якасці покрываў для конскіх сёдлаў у сярэднявеччы.
Зноскі
Літаратура
- Talavášek: Tkalcovská poudska, SNTL Prague 1980, p. 143