У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кацярыніч.
Дзмі́трый Сцяпа́навіч Кацяры́ніч (1957, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2011—2014).
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, кафедру тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў.
Працаваў на ААТ «Белшына» галоўным інжынерам. З 25 студзеня 2006 года выконваў абавязкі гэндырэктара ААТ «Белшына». 13 красавіка 2006 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго генеральным дырэктарам ААТ «Белшына».
4 лютага 2011 прызначаны міністрам прамысловасці Беларусі[2].
27 снежня 2014 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючай кампаніяй холдынга «БЕЛАЎТАМАЗ» [3]
Узнагароды
- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені (2015)[4].
Зноскі
Спасылкі
Міністры прамысловасці Рэспублікі Беларусь |
---|
Міністры | |
---|
Кіраўнікі Мінскага Аўтамабільнага заводу |
---|
Кіраўнікі | | |
---|