У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гурыновіч.
Валянцін Аркадзевіч Гурыновіч |
Нараджэнне |
6 мая 1950(1950-05-06) (74 гады)
|
Адукацыя |
|
Месца працы |
|
Узнагароды |
|
Валянцін Аркадзевіч Гурыновіч (нар. 6 мая 1950, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Біяграфія
Нарадзіўся 6 мая 1950 года.
У 1969—1971 гадах служыў у арміі.
У 1971—1977 гадах — слесар інструментальшчык, інжынер-тэхнолаг Мінскага аўтамабільнага завода.
У 1978 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў».
У 1977—1994 гадах працаваў на розных кіруючых пасадах на Мінскім аўтамабільным заводзе. У 1994—1995 гадах — намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ». У 1995—1996 в.а. генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ» — в.а. дырэктара Мінскага аўтамабільнага завода. У 1996—2006 гадах — генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання «БелаўтаМАЗ» — дырэктар, генеральны дырэктар Мінскага аўтамабільнага завода.
У 2006—2008 гадах — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
З 14 жніўня 2008 года па 31 ліпеня 2012 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла.
Прэміі
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за працу «Распрацоўка і асваенне вытворчасці на РУП „Мінскі аўтамабільны завод“ сямейства гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх аўтобусаў».
Кіраўнікі Мінскага Аўтамабільнага заводу |
---|
Кіраўнікі | | |
---|