У гады вайны з сярэдзіны кастрычніка 1941 да студзеня 1942 года быў эвакуіраваны з Саюзам кампазітараў у Свярдлоўск. Вёў заняткі ў кансерваторыі і быў інструктарам абкама УЛКСМ па рабоце з навучэнцамі ПТВ(руск.) (бел..
Музыка Кабалеўскага адметная аптымізмам, жыццесцвярджальным пафасам.
Зрабіў значны ўклад у музыку для дзяцей і юнацтва, у развіццё музычнага тэатра.
Сярод твораў: оперы «Кала Бруньён» (паводле Р. Ралана, 1938, 2-я рэд. 1968; паст. 1970), «У агні» (1943), «Сям’я Тараса» (паст. 1950), «Мікіта Вяршынін» (1955), «Сёстры» (1969); аперэта «Вясна спявае» (1957); вакальна-сімфанічная сюіта «Народныя мсціўцы» (1942), кантата «Песня раніцы, вясны і міру» (1958), «Рэквіем» на словы Р. Раждзенственскага (1963), 4 сімфоніі; канцэрты для фартэпіяна (3), скрыпкі (1), віяланчэлі (2) з аркестрам; для фартэпіяна санаты (3), 24 прэлюдыі, ронда, дзіцячыя п’есы; для голасу з фартэпіяна — 10 санетаўШэкспіра, рамансы, песні; музыка да драматычных і радыёспектакляў, да кінафільмаў.
↑Кто есть кто в мире / Гл. ред. Г. П. Шалаева. — М.: Филологическое общество "Слово", ОЛМА-ПРЕСС, 2003. — С. 606. — 1680 с. — ISBN 5-8123-0088-7; 5-94849-441-1.