Нарадзіўся 8 лютага 1972 года ў Нёі-сюр-Сен. Трэці з чатырох сыноў у сям’і, якая належыць да вышэйшых колаў парыжскай буржуазіі. Яго маці паходзіць з руска-грузінскай арыстакратычнай сям’і, бацька — бізнесмен. Школьныя гады правёў у англійскім пансіёне, у Францыі вывучаў гісторыю. У 18-гадовым узросце паступіў у прэстыжную тэатральную школу «Курсы Фларан». Вышэйшую адукацыю атрымаў у Вышэйшай Нацыянальнай кансерваторыі драматычных мастацтваў у Парыжы. Пасля заканчэння інстытута ў 1998 становіцца членам трупы Камеды Франсэз.
У кіно дэбютаваў у 1992 годзе, з’явіўшыся ў невялікай ролі ў фільме Шарля Немеса «Дошка гонару». За сваю кар’еру зняўся амаль у 50-ці карцінах, вядомыя сярод якіх «Астэрыкс і Абелікс у Брытаніі» (2012), камедыя «Месье Ібрагім і кветкі Карана» (2003) рэжысёра Франсуа Дзюпейрона, біяграфічная стужка «Марыя-Антуанэта» (2005 г.) Сафіі Копалы.
У 2005 годзе Гальен стварыў лібрэта для балета Нікаля Лерыша «Калігула», затым у 2011 годзе перанёс на сцэну Вялікага тэатра «Згубленыя ілюзіі» Анарэ дэ Бальзака.
У 2013 годзе на «двухтыднёвіку рэжысёраў» Канскага кінафестывалю адбылася прэм’ера камедыі «Я, зноў я і мама», у стварэнні якой Гальен упершыню выступіў не толькі як акцёр, але і як пастаноўшчык, прадзюсар і сцэнарыст. Крытыкі адзначылі дэбютанта, узнагародзіўшы яго прэміяй Міжнароднай канферэнцыі ігравога кіно CICAE і прызам Таварыства драматычных аўтараў і кампазітараў (SACD) у катэгорыі «лепшы фільм».
Гіём Гальен таксама часты удзельнік розных тэлевізійных праграм і шоу ў Францыі; з верасня 2009 года з’яўляецца вядучым перадачы «Ça peut pas faire de mal» на радыё «France Inter», дзе зачытвае ўрыўкі літаратурных твораў.
У лістападзе 2008 годзе Гіём Гальен быў узнагароджаны Ордэнам «За заслугі», у 2013 годзе ён стаў афіцэрам Ордэна мастацтваў і літаратуры Францыі.