Клод Рабер Рыш (фр.: Claude Robert Rich; 8 лютага1929, Страсбур, Францыя — 20 ліпеня2017, Парыж, Францыя) — французскі акцёр, вядомы, пераважна, дзякуючы яркім эпізадычным ролям. Лаўрэат прэміі «Сезар» за найлепшую мужчынскую ролю (1993).
Біяграфія
Клод Рыш запісаўся на акцёрскія курсы Шарля Дзюлена насуперак жаданню бацькоў, якія хацелі, каб ён стаў страхавым агентам. Пасля курсаў Дзюлена ён з лёгкасцю паступіў у кансерваторыю. Кінадэбют акцёра адбыўся ў фільме Рэнэ Клера «Вялікія манеўры». Да пачатку 1960-х гадоў Рыш быў заняты ў ролях другога плана, пакуль Жан Рэнуар не даверыў яму буйную ролю ў фільме «Прышпілены капрал», дзе яго партнёрамі па здымках былі такія маладыя зоркі, як Жан-П’ер Касель і Клод Брасёр.
У 1963 годзе Клод Рыш быў запрошаны Жоржам Лотнерам карціну «Дзядзечкі-гангстары». Пасля былі працы «Сягоння вечарам ці ніколі» Мішэля Дэвіля, «Д’ябал і дзесяць запаведзяў» Жульена Дзювіўе, «Паплечнікі стакроткі» Жан-П’ера Макі.
У той жа час Рыш працягваў граць і ў тэатральных пастаноўках, у тым ліку і па ўласных п’есах. У 1980-я гады акцёр пачаў выбарачна ставіцца да прапаноў і ў 1992 годзе атрымаў прэмію «Сезар» за ролю ў карціне «Вячэра» Эдуара Малінаро.
Далей ролі другога плана зрабіліся асноўнымі ў яго кінабіяграфіі. Ён з’яўляўся ў карцінах «Дочкі д’Артаньяна», «Калядны пірог», у «Астэрыкс і Абелікс: місія Клеапатра» і ў іншых фільмах.
У 2008 годзе за працу ў фільме «На Бога спадзявайся, але і сам старайся» акцёр ізноў быў намінаваны на «Сезар».