Філіп Нуарэ (фр.: Philippe Noiret, поўнае імя Філіп П’ер Фернан Нуарэ, Philippe Pierre Fernand Noiret; 1 кастрычніка1930, Ліль — 23 лістапада2006, Парыж, Францыя) — знакаміты французскі акцёр тэатра і кіно. Уладальнік двух прэмій «Сезар» за лепшую мужчынскую ролю ў карцінах «Старая стрэльба» (1976) і «Жыццё і нічога больш» (1990). Прэмія BAFTA за лепшую мужчынскую ролю ў фільме «Новы кінатэатр „Парадыза“» (1991). Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (2005).