Олдмен уславіўся пасля выканання галоўных роляў у кінакарцінах «Сід і Нэнсі» і «Натапырце вашы вушы», па выхадзе якіх кінакрытык Роджэр Эберт назваў Олдмена «найлепшым маладым брытанскім акцёрам сучаснасці»[4]. У 1990-х гадах акцёр зняўся ў шматлікіх папулярных фільмах, гуляючы, як правіла, змрочных і маральна неадназначных персанажаў[5]. У 2000-я гады Олдмен прыняў удзел у здымках двух паспяховых франшыз, ролі ў якіх сталі трывала асацыявацца з яго імем. У серыі карцін пра Гары Потэра ён згуляў добрага чараўніка Сірыуса Блэка, а ў трылогіі Крыстафера Нолана пра Бэтмена паўстаў на экране ў вобразе непадкупнага паліцэйскага Джэймса Гордана[6]. На працягу творчай кар’еры Олдмена ўвага крытыкаў і гледачоў таксама было прыцягнута да яго прац у фільмах «Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя», «Джон Ф. Кэнедзі. Стрэлы ў Даласе», «Дракула», «Леон», «Пяты элемент», «Самалёт прэзідэнта», «Шпіён, выйдзі прэч!» і інш. Акцёр вядомы як майстар пераўвасабленняў, з аднолькавай лёгкасцю здольны стварыць вобраз як высокастаноўчага персанажа, так і нягодніка[7][8].
Гэры Олдмен таксама спрадзюсаваў некалькі кінастужак, у тым ліку свой рэжысёрскі дэбют: у 1997 годзе ён паставіў па ўласным сцэнарыі фільм «Не глынаць», часткова заснаваны на аўтабіяграфічным матэрыяле[9]. Карціна прынесла Олдмену дзве прэміі BAFTA (за найлепшы брытанскі фільм і арыгінальны сцэнарый)[10] і ўдзельнічала ў конкурснай праграме Канскага кінафестывалю[11]. Адзінай у кар’еры намінацыі на прэмію «Оскар» Олдмен ганараваўся за ролю брытанскага агента МІ-6 Джорджа Смайлі ў трылеры «Шпіён, выйдзі прэч!».
↑Rodger Ebert. Prick Up Your Ears(англ.)(недаступная спасылка). Chicago Sun-Times (8 мая 1987). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
↑Sandra Brennan. Gary Oldman - Film biography(англ.)(недаступная спасылка). AllRovi. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
↑Oldman: I don't crave an Oscar(англ.)(недаступная спасылка). celebrity.uk.msn.com (10 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 25 кастрычніка 2011.