Гродзенскі павет |
|
Герб |
|
Краіна |
Расійская імперыя |
Уваходзіць у |
Гродзенская губерня |
Адміністрацыйны цэнтр |
Гродна |
Дата ўтварэння |
1795 |
Дата скасавання |
1920 |
Насельніцтва |
204,9 тыс. (1 897) |
Плошча |
4,3 тыс. км² |
|
Гродзенскі павет (руск.: Гродненский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Цэнтр — горад Гродна.
Гісторыя
Гродзенскі павет у складзе Слонімскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет адышоў да Літоўскай губерні, а ў 1801 — да Гродзенскай. У 1920 годзе павет адышоў да Польшчы.
У 1921 г. Гродзенскі павет паводле Рыжскага міру трапіў у склад Польшчы, дзе замест яго быў створаны новы Гродзенскі павет.
Насельніцтва
Паводле перапісу 1897 года ў павеце пражывала 204,9 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 65,7 %; яўрэі — 19,9 %; рускія — 6,2 %; палякі — 5,7 %; літоўцы — 1,4 %. У павятовым горадзе Гродна пражывала 46 919 чал.[1]
Адміністрацыйны падзел
У 1913 годзе ў павеце была 21 воласць:[2]
- Берштаўская воласць (цэнтр — с. Бершты),
- Багародзіцкая воласць (цэнтр — с. Масаляны),
- Вяліка-Бераставіцкая воласць (цэнтр — м. Вяліка-Бераставіца),
- Верцялішкаўская воласць (цэнтр — с. Верцялішкі),
- Воўпаўская воласць (цэнтр — м. Воўпа),
- Гожская воласць (цэнтр — с. Гожа),
- Галынская воласць (цэнтр — с. Галынка),
- Горніцкая воласць (цэнтр — с. Капцёўка),
- Гудзевіцкая воласць (цэнтр — с. Гудзевічы),
- Дубненская воласць (цэнтр — с. Дубна),
- Жытамлянская воласць (цэнтр — с. Жытомля),
|
|
Ураднікі павета
Зноскі
Літаратура