Го́жа[1] (Ожа, трансліт.: Hoža) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гожскага сельсавета. У Гожы зліваюцца адразу дзве рэчкі — Лесніца ўпадае ў Гажанку, а апошняя ўпадае ў Нёман.
Знаходзіцца за 17 км на поўнач ад Гродна на аўтадарозе Р-42 Гродна—Друскенікі. У вёсцы знаходзіцца сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, гандлёвы цэнтр, лясніцтва. Помнік на брацкай магіле савецкім воінам, якія загінулі пры вызваленні вёскі ў 1944 годзе. З 2000-х гады ў наваколлі Гожы будуюцца прамысловыя прадпрыемствы.
Славутасці
Вядомыя асобы
У вёсцы пахаваны беларускі літаратуразнавец Ігар Васільевіч Жук (1957—2017).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|