Аграгарадок
Верцялішкі
Верцялішкі на карце Беларусі ±
|
|
Верцялі́шкі[1] (трансліт.: Vierciališki, руск.: Вертелишки) — аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Верцялішкаўскага сельсавета. Верцялішкі размешчаны ў 4 км ад станцыі Аульс на чыгунцы Масты — Гродна. У вёсцы знаходзіцца галоўная станцыя вузкакалейнай чыгункі торфапрадпрыемства «Верцялішкі», якая сыходзіць з мястэчка на 30 кіламетраў на ўсход. Цэнтр вядомага ў краіне калгаса «Прагрэс». Насельніцтва вёскі — каля 3000 чалавек (адна з самых вялікіх вёсак вобласці).
Да 1950-х гадоў Верцялішкі былі невялікай вёскай. Пасля таго як у 1950-х тут быў створаны калгас «Прагрэс» і торфапрадпрыемства «Верцялішкі», вёска была перабудавана і стала адным з узорных сельскіх пасёлкаў СССР. За планоўку і забудову сельскага мястэчка Верцяліцкі ў 1971 архітэктары В. Н. Емяльянаў і Г. У. Заборскі і старшыня калгасу Ф. П. Сянько атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР у вобласці літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Фантан «Дожджык» стварыў у 1973 годзе мастак А. Сурмач[2].
Назва
Вядомы сучасны літоўскі антрапонім (прозвішча) Vertelis, тапонім Verteliai. Утворана як і прозвішча Церцель, ад імя з утваральнікам -el-.
Славутасці
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|