У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кузняцоў.
Гео́ргій Іва́навіч Кузняцо́ў (нар. 28 жніўня 1950, в. Старына, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (2006—2014).
Біяграфія
Нарадзіўся 28 жніўня 1950 года ў в. Старына Барысаўскага раёна Мінскай вобласці БССР.
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Працаваў інжынерам і старшым інжынерам інстытута «Белдзіпразем», інжынерам глебава-экалагічнай экспедыцыі ў Лівіі.
У 1991—1995 гадах — намеснік старшыні Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце Міністраў.
У 1995—1997 гадах — старшыня Камітэта па зямельных рэсурсах Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У 1997—2001 гадах — старшыня Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь.
У 2001—2006 гадах — старшыня Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 5 мая 2006 да 27 снежня 2014 года — старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Спасылкі