Гена́дзь Мікала́евіч Жабі́цкі (22 мая 1933, вёска Барок Сенненскага раёна, Віцебская вобласць — 21 красавіка 2001) — савецкі і беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр унутраных спраў Беларускай ССР, генерал-лейтэнант унутранай службы.
Біяграфія
З сялянскай сям’і. Вучыўся ў Багушэўскай школе ў 1948—1949 гадах. Скончыў БДУ імя Леніна (1955).
Працаваў на камсамольскай рабоце ў Багушэўску. У 1955—1959 гг. на камсамольскай рабоце ў Магілёўскай вобласці.
У 1959—1964 гадах сакратар, 2-гі сакратар, у 1964—1970 гадах — 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ (абраны 14 верасня 1964 года).
У 1970—1976 гадах у апараце ЦК КПБ. На XXV і XXVII з’ездах ЦК абіраўся членам ЦК КПБ (1966—1984). У 1966—1971 гадах — кандыдат у члены Бюро ЦК КПБ.
У 1978—1984 — Міністр унутраных спраў Беларусі, генерал-лейтэнант.
Дэпутат Вярхоўнага савета СССР 7-га склікання (1966—1970) і Вярхоўнага савета БССР некалькіх скліканняў. Выкладчык школы МУС. Кіраўнік грамадзянскай абароны БССР, Член КПСС з 1959 года.
Узнагароды
Зноскі
Спасылкі