З ліпеня 1967 па 1978 год — начальнік Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. З 1978 года — намеснік міністра ўнутраных спраў БССР. У 1983 годзе прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС СССР.
Са студзеня 1984 па 1990 год — міністр унутраных спраў Беларускай ССР.
З лістапада 2001 года — старшыня Савета Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 11-12 скліканняў. У 1980 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па юрыдычных навуках ў Акадэміі МУС СССР.