Ганна Аўстрыйская (2 лістапада 1549 — 26 кастрычніка 1580) — чацвёртая жонка караля Іспаніі Філіпа II.
Яна была старэйшай дачкой імператара Максіміліяна II і яго жонкі Марыі Іспанскай, дачкі імператара Карла V. Першапачаткова яна таксама як і трэцяя жонка Філіпа II Елізавета Валуа прызначалася ў жонкі спадчынніку іспанскага прастола Дону Карласу, але ён нечакана памёр 24 ліпеня 1568 года. У тым жа годзе 3 кастрычніка памерла і Елізавета Валуа з-за няўдалых родаў. Кароль Філіп II застаўся такім чынам і без жонкі, і без спадчынніка прастола. У 1570 г. Ганна прыбыла ў Мадрыд у суправаджэнні сваіх братоў Альбрэхта і Венцэля, якія засталіся ў Іспаніі, каб атрымаць адукацыю пры каралеўскім двары. 12 верасня 1570 года ў Сеговіі Філіп II ажаніўся з Ганнай. Яна даводзілася яму пляменніцай, яе маці была роднай сястрой караля Іспаніі.
У 1571 г. яна нарадзіла першынца Фердынанда. Аднак з пяці народжаных ёю дзяцей толькі чацвёрты, Філіп, дажыў да паўналецця і стаў пасля каралём Іспаніі Філіпам III. У 1580 г. Ганна з мужам паехалі ў Партугалію, каб заявіць свае правы на партугальскі прастол пасля смерці караля Энрыке, які не пакінуў пасля сябе спадчыннікаў. Яны даехалі да Бадахоса, дзе кароль сур’ёзна захварэў нагрып. Даглядаючы мужа, Ганна таксама заразілася грыпам і памерла ва ўзросце трыццаці гадоў.
Дзеці
- Фердынанд (1571—1578)
- Карлас Лаўрэтыус (1573—1575)
- Дыега (1575—1582)
- Філіп III (1578—1621) — кароль Іспаніі
- Марыя (1580—1583)
Зноскі
Ганна Аўстрыйская (1549—1580) — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|