Елізавета Валуа была старэйшай дачкой караля Францыі Генрыха II з дынастыі Валуа і яго жонкі Кацярыны Медычы. Хоць яна і была заручана з іспанскім інфантамДонам Карласам, лёс распарадзіўся інакш, і па заканчэнні шматгадовай вайны паміж Францыяй і Іспаніяй, якая завяршылася ў 1559 годзе падпісаннем мірнага дагавора ў Ката-Камбрэзі, яна ажанілася з іспанскім каралём Філіпам II, што было адной з умоў гэтага дагавора. Елізавета Валуа за кароткі час ператварылася з французскай прынцэсы ў іспанскую каралеву, інтэлект, мяккасць і прыгажосць якой высока шанаваліся ва ўсёй Еўропе. Елізавета старанна выконвала абавязкі звязаныя з яе каралеўскім санам. Яна памерла ў 1568 годзе падчас няўдалых родаў.
Каталіна Мікаэла (10 кастрычніка 1567 — 6 лістапада 1597) жонка Карла Эмануіла I Савойскага. Ад гэтага шлюбу паходзяць каралі Сардзініі і Італіі з Савойскай дынастыі аж да Умберта I. Сярод нашчадкаў гэтай пары былі знакаміты вайскавод прынц Яўген Савойскі (па мужчынскай лініі) і кароль Францыі Людовік XV(па матчынай лініі)[6].