Бадахо́с (ісп.: Provincia de Badajoz, эстр.: Provincia de Badajós) — правінцыя на захадзе Іспаніі, у складзе аўтаномнай супольнасці Эстрэмадура. Адміністрацыйны цэнтр — Бадахос. Сфарміравана ў 1833 годзе. Мяжуе з правінцыямі Касерэс, Таледа, Сьюдад-Рэаль, Кордава, Севілья і Уэльва, а таксама з Партугаліяй. Тэрыторыя — 21 766 км² (1-е месца). Насельніцтва — 676,4 тыс. (23-е месца; даныя 2018 года).
Зноскі