Ві́ктар Дзмі́трыевіч Кучара́вы (1898, Чэрыкаў — 12 лютага 1940, Выбаргская губерня, Фінляндыя) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
Прыкладна з 1923 па 1938 гг. — старшыня Чэрыкаўскага райвыканкама. 22 мая 1938 года арыштаваны «за развал савецкай работы», пасля перагляду справы ўсе «абвінавачванні» былі адхілены. У 1938 годзе — начальнік райліта, праз месяц назначаны палітруком вучэбнага пункта райсавета Асавіяхіма. У 1939 годзе — дырэктар Чэрыкаўскай школы механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1939—1940 гадах — удзельнік савецка-фінляндскай вайны, батальённы камісар. Загінуў 12 лютага 1940 года. Герой Савецкага Саюза (7. 4. 1940).
Зноскі
Літаратура
- Лявінскі Л. Старшыня райвыканкама //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрыкаўск. р-на.- Мн, 1994.- С. 304—306.