Батальённы камісар
|
|
|
Батальённы каміса́р — ва УС СССР спецыяльнае воінскае званне для старшага ваенна-палітычнага складу Чырвонай Арміі і Флоту ў 1935—1942 гг. Папярэдняе званне — старшы палітрук, наступнае па рангу — старшы батальённы камісар. Адпавядала воінскаму званню маёр[1].
Гісторыя
Уведзена пастановамі ЦВК і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года адначасова з іншымі персанальнымі воінскімі званнямі.
Рашэннем ДКА ад 9 кастрычніка 1942 года інстытут ваенных камісараў быў ліквідаваны, і ўсе камісары атрымалі армейскія і флоцкія званні на прыступку або некалькі ніжэй.
- Эквівалентныя чыны
Знакі адрознення
Для звання батальённы камісар быў усталяваны знак адрознення ў выглядзе дзвюх прамавугольных «шпал» у пятліцах (без эмблемы роду войскаў да 30 ліпеня 1940 і з эмблемай роду войскаў пасля 30 ліпеня 1940) і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй за абшлаг (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена).
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі