Вышыўка процягам, — вышывальная тэхніка, заснаваная на выкарыстанні шва «наперад іголку(укр.) (бел.», якая імітуе ўзорыстаебранае ткацтва. Лакальныя беларускія назвы — нацяг, завалаканне, процяг, шыццё наборам, нашыванне, нашыванне кажушковэ, нацяганне, засмыканне[1].
Вышыўка процягам валодае багатым спектрам дэкаратыўна-арнаментальных магчымасцей для стварэння геаметрычнага арнаменту і бардзюрных кампазіцый[1].
Гісторыя
Вышыўка процягам старажытны агульнаславянскі прыём вышыўкі[2]. Знешне шыццё наборам нагадвае бранае ткацтва. Па гатовых узорах цяжка адрозніць, зроблена тканіна на ткацкім станку ці «выбрана» іголкай[3]. Такое падабенства дало падставы для спрэчак пра тое, якая з гэтых тэхнік першасная, а якая вытворная. Большасць даследчыкаў сыходзіцца на тым, што шоў-набор папярэднічаў бранаму ткацтву, паколькі яно ў пэўнай ступені з’яўляецца механізаваным працэсам і дазваляе выконваць аналагічныя ўзоры з меншымі затратамі часу[4][5]. І сапраўды, вышыўка наборам вызначаецца больш вытанчанай распрацоўкай арнаментальных матываў і ювелірнасцю іх выканання[6].
З канца XIX стагоддзя вышыўка наборам хоць і саступае свае пазіцыі бранаму ткацтву, але ўсё яшчэ пераважае сярод іншых відаў лічаных швоў на Заходнім Палессі, у паўднёвых раёнах Цэнтральнай Белараусі, сустракаецца на Падняпроўі і Панямонні[6].
Тэхніка выканання
Процягам вышываюць іголкай з тупым канцом на тканіне з палатняным перапляценнем нітак.
Нітку замацоўваюць з выварату палатна, пераводзяць на правы бок. Вышываюць справа налева тэхнікай «наперад іголку». Іголку накіроўваюць паміж двума суседнімі ніткамі ўтка і набіраюць на яе колькасць нітак асновы, пэўную схеме арнаменту. Калі дасягаюць левага краю арнаменту, з выварату палатна робяць шывок на адну нітку па вертыкалі, выводзяць іголку на асабовы бок і круцяць палатно на 180°. Наступны шэраг вышываюць дакладна паўтараючы папярэдні. Трэці шэраг вышываюць па схеме арнаменту, а чацвёрты зноў паўтарае яго.
Рэгіянальныя беларускія назвы гэтай тэхнікі (нацяг, процяг, нацяганне, завалаканне) тлумачаць і тэхнілогію яе выканання: нітка працягваецца па ўсёй шырыні ці даўжыні ўзору, шывок кладзецца ўздоўж нітак асновы ці ўтку то зверху, то знізу тканіны, утвараючы на яе адваротным баку негатыўнае адлюстраванне[7].
Рэгіянальнасць
Паколькі процяг з’яўляецца лагічным пераемнікам ткацтва, ён сустракаецца ў вышыўцы многіх народаў свету. У англамоўных краінах гэтае шво вядомае пад назвай англ.: pattern darning, у Расіі — як руск.: набор, вышивка бранью, браная вышивка, по-браному, ва Украіне — укр.: заволікання, зани́зування, підволікання, підбір, підбирання, перетикання.
У рускай народнай вышыўцы шоў «набор», які адносяць да старажытных швоў, называецца, як і бранае ткацтва, «брань», «па бранаму»[10]. У рускіх народных тканінах гэтым відам шва карысталіся радзей, чым іншымі[11]. У кампазіцыях геаметрычны арнамент, выкананы наборам, гуляў падпарадкаванае становішча[12].
Украіна
На тэрыторыі Украіны характэрная для Палесся, дзе ім вышываюць пераважна істужачныя геаметрычныя арнаменты чырвонага колеру з нязначным украпваннем сіняга або чорнага.
Крыніцы
↑ абБелорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 127
↑Беларуская народная вышыўка / В. Я. Фадзеева; [рэдактар В. К. Бандарчык] ; Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1991. — 197, [2] с. : іл., каляр. іл. ; 22 см. — Бібліяграфія ў падрадковых заўвагах. — 2000 экз. — ISBN 5-343-00159-9 (у пераплёце) : 4 р. С. 83.
↑Белорусский народный текстиль : художественные основы, взаимосвязи, новации / О. А. Лобачевская. — Минск : Беларуская навука, 2013. — 527 с. : ил., цв. ил. ; 26 см. — Библиография: с. 492―515 (610 назв.). — 2000 экз. — ISBN 978-985-08-1638-2 (в переплете). С. 131
↑Маслова, Г. С. Орнамент русской народной вышивки как историко-этнографический источник / Г. С. Маслова. — М. : Наука, 1978. — 208 с. С. 41
↑Калмыкова, Л. Э. Народная вышивка Тверской земли. Вторая половина XVIII — начала XX в. Из собрания Загорского государственного историко- художественного музея-заповедника [Текст] = Folk Embroidery of the Tver Region. In State Art Museum of Zagorsk / Л. Э. Калмыкова. — Ленинград: Художник РСФСР, 1981. — 203,[1]с.: ч./б., цв. ил. С. 31
↑Работнова, И. П. Финно-угорские элементы в орнаменте северорусской вышивки и тканья / И. П. Работнова // Русское народное искусство Севера : сб. ст. — Л. : : Сов. художник, 1968. — С. 83 — 90.
Літаратура
Дяків-Оніл Т. Українські стіби. — Філадельфія, 1984. — С. 24-25.
Кара-Васильєва Т., Заволокіна А. Українська народна вишивка. — К.: Либідь, 1996. — С. 54-55. — ISBN 5-325-00539-1.
Кара-Васильєва Т. Історія української вишивки. — К.: Мистецтво, 2008. — С. 184—190. — ISBN 978-966-577-133-3.
Кулинич-Стахурська О. Мистецтво української вишивки. — Львів, 2007. — С. 17-20. — ISBN 978-966-02-4282-1.
Сусак К., Стеф’юк Н. Українське народне вишивання. — К.: Науковий світ, 2006. — С. 132—133. — ISBN 966-675-416-9.
Українець А. Особливості народного вбрання мешканців Сарненського району (за матеріалами експедиції Центру захисту культурної спадщини від техногенних катастроф) // Західне Полісся : Історія та культура., ІІІ Рівне: (2009) С. 97-105.
Цибульова Г., Гаврилова Г. Ручне вишивання. — К.: Техніка, 1982. — С. 36.
Korzeniowska J. Hafty polieskie i wołyńskie. — Warszawa: Bluszcz, 1933. — 20 с.