Сурвэ́тка[1][2], Сурвэта (фр.: serviette[3]) — узорысты тканы, вязаны, плецены, гафтаваны, з паперы, вышыты выраб з лёну, бавоўны, шоўку для ўпрыгожвання інтэр’ера, засцеражэнне вопраткі ў час яды, у цырульнях. Таксама невялікі абрус, якім засцілалі стол[2].
Форма сурвэткі разнастайная: прамавугольнік, квадрат, круг, эліпс і інш. На Беларусі пашырана з XIX стагоддзя[1]. Традыцыйныя беларускія сурвэткі белыя, аздобленыя пераважна чырвонай вышыўкай; у вязаных утвараецца геаметрычны арнамент.