Па ініцыятыве Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў маі 2018 года створаны тэрапеўтычны парк для пажылых і людзей з інваліднасцю. За сродкі мецэната былі пастаўлены лаўкі, кветнікі і сталы, вялікія шахматы. Над азеляненнем працавалі разам са спецыялістамі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі, якія падабралі расліны пад мясцовы клімат, у тым ліку духмяныя расліны, кветкі рознай гамы і тэкстуры, якія прывабліваюць птушак і матылёў. Кветнікі зрабілі высокімі, каб пажылым наведвальнікам не нагінацца і паберагчы спіну. У тэрапеўтычным парку праводзяць аздараўленчыя праграмы: навучанне скандынаўскай хадзе, танцам і практыкаванням на баланс для прафілактыкі падзенняў[5].