Парк культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка — парк у Заводскім раёне горада Мінска, размешчаны паміж вул. Даўгабродскай і Партызанскім праспектам.
Парк прымыкае да тэрыторыі МТЗ і таму значна ўплывае на экалогію прылеглых раёнаў. Побач з паркам знаходзіцца стадыён Трактар.
У парку растуць дрэвы пераважна хваёвых парод.
Гісторыя
Тэрыторыя цяперашняга парка з’яўлялася часткай Архіярэйскага гаю, які належаў Мінскай епархіі.[1]
Парк быў адкрыты ў 1967 годзе. На момант адкрыцця ў парку працавала адкрытая танцпляцоўка і 18 атракцыёнаў (у цяперашні час — 9). У той час парк быў папулярным месцам адпачынку.
У цяперашні час плануецца рэканструкцыя парка і замена састарэлых атракцыёнаў.
Спасылкі
Зноскі