У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Баранкевіч.
Анатоль Канстанцінавіч Баранкевіч (10 снежня 1959, Калінінград) — расійскі ваенны, паўднёваасяцінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, міністр абароны Паўднёвай Асеціі (2004—2006), сакратар Савета бяспекі (2006—2008). Актыўны ўдзельнік грузіна-паўднёваасяцінскага канфлікту 2008 года, падчас якога асабіста падбіў 2 грузінскія танкі[1].
Біяграфія
У 1977 годзе скончыў Усурыйскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1981 годзе — Далёкаўсходняе агульнаваенное каманднае вучылішча і ў 1989 годзе — Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Удзельнічаў у абедзвюх чачэнскіх кампаніях. У чэрвені 2004 года звольніўся з узброеных сіл Расіі ў званні палкоўніка.
Генерал-лейтэнант паўднёваасяцінскай арміі. У 2004 годзе стаў міністрам абароны Рэсублікі Паўднёвая Асеція, у 2006 годзе — сакратаром Савета бяспекі краіны. Паводле яго інтэрв'ю газеце «Коммерсантъ» ад 5 снежня 2008 г., вайна ў Паўднёвай Асеціі ў жніўні таго ж гады паглыбіла яго супярэчнасці з прэзідэнтам Э. Какойты, з прычыны чаго ён быў змушаны сысці з паста сакратара Савета бяспекі.
Зноскі