Анатоль Іванавіч Ба́нкузаў (15 студзеня 1921[1], в. Мхінічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь — 28 мая 1980) — савецкі военачальнік, камандзір 17-га гвардзейскага ордэна Суворава стралковага палка, 5-я гвардзейская стралковая Гарадоцкая ордэна Леніна Чырванасцяжная ордэна Суворава дывізія, 11-й гвардзейскай арміі, 3-га Беларускага фронту, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза (1945)[1].
Біяграфія
Раннія гады
Анатоль Іванавіч Банкузаў нарадзіўся ў сям'і служачага. Па нацыянальнасці — беларус. Скончыўшы сярэднюю школу, Банкузаў паступіў вучыцца ў Саратаўскі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі.
У 1938 годзе Банкузаў быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, у складзе якой прымаў удзел у савецка-фінскай вайне[1]. У 1940 годзе Банкузаў скончыў Саратаўскае ваеннае вучылішча ў 1940 годзе.
Удзел у Вялікай Айчыннай вайне
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года, Банкузаў змагаўся на Карэльскім, Заходнім, Бранскам, Калінінскім, 2-м і 1-м Прыбалтыйскіх і 3-м Беларускім франтах. Падчас службы Банкузаў паслядоўна займаў пасады камандзіра стралковага ўзвода, роты, начальніка штаба стралковага палка. 6 лютага 1944 года Банкузаў быў прызначаны камандзірам 17-га гвардзейскага стралковага палка.
Анатоль Банкузаў прымаў непасрэдны ўдзел у абароне Ленінграда, Петразаводска, Мурманска; у вызваленні гарадоў Вязьмы, Невеля, Оршы, Гарадка, Барысава, Мінска, Ліды[1]. Падчас штурму Кёнігсберга пад камандаваннем падпалкоўніка Банкузава амаль без страт фарсіраваў два рукавы ракі Прэгель, злучыўшыся з войскамі 50-й арміі ў раёне вежы «Дона».
Полк пад камандаваннем гвардыі падпалкоўніка Банкузава вызначыўся пры штурме горада-крэпасці і ваенна-марской базы Пілау[1] і пры фарсіраванні праліва Зеяціф, які злучае Балтыйскае мора з залівам Фрышэс-Хаф (цяпер Калінінградскі заліў) і баі на плацдарме касы Фрышэ-Нярунг[2]. Камандзір 17-га гвардзейскага стралковага палка гвардыі падпалкоўнік Банкузаў умела арганізаваў фарсіраванне палка праз праліў Зеяціф. Рашучыя дзеянняў 17-га гвардзейскага стралковага палка спрыялі разгрому праціўніка на касе Фрыш-Нярунг і капітуляцыі больш за 6000 нямецкіх салдат і афіцэраў. За мужнасць і адвагу, праяўленыя пры фарсіраванні праліва Зеяціф і высадцы дэсанта на касу Фрыше-Нярунг, Банкузаву Анатолю Іванавічу і 11 гвардзейцам з яго палка, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза ў тым ліку 8 Герояў з 3-га батальёна гв. маёра Дарафеева А. В.[3].
Пасля вайны
У 1947 годзе Анатоль Іванавіч Банкузаў скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ[1]. Камандаваў 1-й гвардзейскай стралковай Маскоўска-Мінскай ордэна Леніна, Чырванасцяжнай, ордэнаў Суворава, Кутузава дывізіяй. У 1953 годзе генерал-маёр Банкузаў выйшаў у запас, пасля чаго жыў і працаваў у Маскве.
У 1962 выйшаў у адстаўку[1].
25 мая 1980 года Анатоль Іванавіч Банкузаў сканаў. Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках (участак № 1).
Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі