У горадзе знаходзіцца аддзяленне беларускага пасольства.
Гісторыя
Заснаваны 21 верасня1916 года ў сувязі са стварэннем марскога порта ў Кольскім заліве. У сакавіку 1918 — лютым 1920 гадоў быў акупаваны войскамі Антанты і белагвардзейцамі. 7 сакавіка 1920 года ў Мурманск увайшлі часткі Чырвонай Арміі. З 1921 года — цэнтр Мурманскай губерні, з 1927 года — Мурманскай акругі Ленінградскай вобласці, з 1938 года абласны цэнтр. У час Вялікай Айчыннай вайны Мурманскі порт сыграў вялікую ролю ў забеспячэнні СССР і арміі, бо праз яго ішлі грузы, якія паступалі з краін-саюзніц па барацьбе з нацысцкай Германіяй.