У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам
Яфрэмаў.
Алег Мікалаевіч Яфрэмаў (1 кастрычніка 1927, Масква — 24 мая 2000, Масква) — савецкі і расійскі тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, акцёр, педагог і тэатральны дзеяч. Народны артыст СССР (1976). Герой Сацыялістычнай Працы (1987). Лаўрэат трох Дзяржаўных прэмій СССР (1969, 1974, 1983) і Дзяржаўных прэмій РФ (1997, 2003); адзін са стваральнікаў і першы сакратар праўлення Саюза тэатральных дзеячаў СССР; член Саюза кінематаграфістаў СССР. Член КПСС з 1955 года.
Алег Яфрэмаў — стваральнік маскоўскага тэатра «Сучаснік», у 1956—1970 гадах быў яго мастацкім кіраўніком; з 1970 года ўзначальваў МХАТ СССР імя Горкага, а пасля яго падзелу ў 1987 годзе — МХТ імя Чэхава.
Адзін з яскравых тэатральных рэжысёраў свайго часу, Алег Яфрэмаў заўсёды заставаўся і акцёрам; на тэатральнай сцэне стварыў запамінальныя вобразы сучаснікаў у п’есах Віктара Розава, Аляксандра Валодзіна і Аляксандра Гельмана; сярод кінароляў — таксіст Саша («Тры таполі на Плюшчысе»), Максім Падбярозавікаў («Сцеражыся аўтамабіля»), Айбаліт («Айбаліт-66»).
Зноскі
Літаратура
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|